Герои Грунвальда отрывок из поэмы

Вiцябляне пад Грунвальдам
(Битва 15 июля 1410 г.)



Стагодздзi плывуць як вада у Дзвiне,
Мой Вiцебск сягоння у спакоi жiве
Летам весялiца "Славянскi базар",
На небе няма пажаравых хмар.
Дай Бог пакаленням, што зменяць нас
Жыць у мiрны, спакойны час.
Але помнiць Вiцебск другiя часы
Пылалi дамы, гарэлi лясы.
Цяжка таму у кого дом ля дарогi,
Ломяцца у дзверы лiхадзей i убогi.
Войскi чужыя - найгоршы злодзей,
Горад прымау i нязванных гасцей.
Сквапныя лезли суседзi да нас,
Ня мог лiтвiн-беларус спыхнуць нi на час.
Адно вока прыкрыушы павiнен быу спаць,
Меч прыжаушы пад паху дом аднауляць.
Гiсторыя наша - не адзiн круты паварот,
Тварылi злачынствы тут Захад i Усход.
Гiсторыя - мудрацоу занятак вялiкi.
У iх ёсць таксама не малыя пралiкi.
Ад нас спадчына наша была схавана.
Рабiлася усё з мэтай падмана.
Продкi бы у нас былi дзiкуны,
Ня мелi нi дзяржавы, нi мовы яны.
Толькi iголку у мяшку нiхто не схавае
Свет прауду усё роуна пазнае.
Сення мiнулае крыху прыадкрылася,
Жаль, многае згубiлася.
Трэба даражыць кожнам словам,
Каб дух наш быу заусёды здаровым.
Пра заутра дбаць трэба сягоння,
Продкау шанаваць, як десяць законау.
Другiя народы, што пра гэта забылiся,
Канулi у Лету, у вяках згубiлiся.
Лiтвiны-беларусы выжылi самi,
Габраi, татары - сумесна з намi.
Адгорнем старонку гiсторыi края,
Гвалты калi у iм iшлi не змаукая,
Лес ягоны вагауся на шалях у Бога:
Цёмнай цi светлай будзе далей дарога.
Павучымся мужнасцi у далёкiх продкау,
Шчасця якiя не шукалi на сподку.
Хваталi у рукi меч цi тапор,
Калi дзверы у доме рвалi з запор.
Грунвальд - драма i слава!
Перамога прауды i Божага права,
Ратунак рашучы ад сходу у нябыт,
Ня можа нiколi быць ён забыт!
Вiцебска людзi на тым страшным полi
Галоуны удар прынялi па Вiтаута волi.
Знау палкаводзец дзе ставiць каго,
Ведау кожны полк войска свайго.
Xiтрыу Длугуш-каноннiк, за iм Масква,
Што лiтвiны зламалiся як ад ветра трава.
Смаленскiя толькi харугвы устаялi,
А палякi з iмi перамогу атрымалi.
Глянем разважна, з сягонiшнiх дней,
Дзе прауду хаваюць гераiчных падзей?
Возмем у сведкi сваiх землякоу,
Хто волю адстаяу i пралiу сваю кроу.


Рецензии
Вся поэма, как и этот отрывак из неё - убедительны и великолепны!
Удачи Вам в творчестве и нового вдохновения на историю Белоруссии и в том числе Витебского края!
С уважением Ив.Ив.

Иван Кунцевич   02.02.2011 01:39     Заявить о нарушении