Элегiя
Стаў пляжнікам агністым.
Нырца даю у прыцень дрэў,
Чыноўніцка-урачыстых.
Адчуць жыцьцё пасьля турбот
У ціхім шэпце лісьця,
Забыцца пра кругазварот
Зусім нікчэмных выйсьцяў.
І агарне шчымлівы сум,
Што так, а не іначай:
З камля жыцьця скубем тырсу
І тлеем без астачы.
Наўскос скрозь ціхі парк брыду
Наўпросткі, без сьцяжыны,
А ззаду: «Ён шукае дуб,
Сабе на дамавіну»
Свидетельство о публикации №110070803981
Кася Иоффе 23.08.2011 12:01 Заявить о нарушении