Падставiушы крыудзiцелю шчаку...

Падставіўшы крыўдзіцелю шчаку,
 Да сэрца боль абразы не бяры –
 Збывай: запісвай крыўды на пяску,
 Каб сцерлі нават след ад іх вятры.

А нечай дабрыні не забывай –
 Калі табе хто-небудзь дапамог,
 Удзячнасць на каменні высякай,
 Каб нават ураган садзьмуць не мог.

31.05.2010


Рецензии