Прытча аб зайздрасцi

Прыйшоў да Майстра самурай –
І ўбачыў геній чалавечы…
Ды ўвёў сябе ў такі раздрай,
Што сам з сабой бубнеў аб нечым.

Хаця мізэрным і не быў,
Але адчуў сваю нязначнасць
І, ганар свай садзьмуўшы ў пыл,
Стаў у куток амаль што з плачам.

“Што за навала? Быў – арол!, -
Спытаў у Майстра ён нясмела, -
А да цябе вось увайшоў –
І ўся душа - бы скамянела.

І ў бойках сто разоў бываў,
І сто разоў збягаў ад смерці,
Але дасюль не адчуваў
Уколаў зайздрасці - у сэрцы.

О, Майстра! Кінь жа пару фраз,
Каб госцю выказаць пашану!”
“Ты хочаш мой пачуць адказ?
Ну, добра! Выйдзем жа на ганак!

Ці бачыш дрэвы ты здалёк?
Адно – уперылася ў неба,
Другое ж – нібы хтосьці ўрок –
Здаецца, ўціснулася ў глебу.

Яны даўно ўжо тут растуць –
Лістамі шэпчуцца любоўна,
Не наракаюць, не клянуць,
Што лёс ім дадзены няроўна.

Малое дрэва? Што яму -
Ці зневажэнне – прытуляцца?
О, самурай! Скажы – чаму?”
“Яны не могуць параўнацца!”

Вось і адказ табе – у тым.
Хто б ні стаяў перад табою,
Не параўнай сябе ні з кім,
Бывай заўжды самім сабою.

А калі нехта (выбачай)
Усё-ткі лепей нешта робіць,
Ім захапляйся, пераймай –
І лёс нарэшце ўзнагародзіць.

Каб слёзы зайздрасці не ліць,
Жадай мастэрства, нібы хлеба, -
І зможаш сам усё зрабіць -
Сябе ж, учорашняга, лепей!”

Паэтычная старонка Таццяны Дзям'янавай www.lightynna.ru


Рецензии