Матылёк
Сам, запрошаны, ў госці з’явіўся,
Ехаў доўга, спяшаўся здалёк,
Хоць і дужы яшчэ, ды стаміўся.
Раз паклікалі – трэба. Хутчэй
Я ўсё кіну, бо ім стала дрэнна:
Да зялёных, як мора, вачэй
Паляцеў, адарваўшы карэнне
Ад пракладзеных каляін,
Звычных правілаў, крокаў размерных...
Ды сюды я прыехаў, калі
Знаць далі, што прыехаў дарэмна...
Ключ пакінулі -- не да цябе! --
Ды паспешна махнулі на дачу.
Загартоўвайся ў новай журбе:
Хочаш – смейся, заходзься ад плачу…
Адпушчу я цябе, матылёк:
Нам тут змерзнуць, а не абагрэцца.
Распалю дома свой камялёк –
Лік Тварца уздыхне і ўсміхнецца…
Свидетельство о публикации №110062605098
и в следующей жизни-
родись на меня не похожим…
БАСЁ
~*
Вероника Двинская 26.06.2010 18:31 Заявить о нарушении
Вероника Двинская 26.06.2010 18:39 Заявить о нарушении