Памяцi Васiля Гадулькi
І на хлеб не намажаш, бы масла…
Мо таму у страшэннай пустэчы
І канаюць паэты заўчасна?
Без прызнання і нават без сродкаў,
У галечы, пакінутых усімі,
Колькі іх на зямлі - самародкаў,
Не паднятых да сэрца сваімі?
Не знайшоўшых ні ў кім разумення,
Ў рэчаіснасці расчараванных?
Наўздагон ім не слава - каменні -
Адваротнай старонкай пашаны.
Што іх творы? Падставы для смеху?
Што іх лёс – быть паэтам гаротным?
Але голас, памножаны рэхам,
Вольнай птушкаю б’ецца у вокны…
Свидетельство о публикации №110062602396