Каб у адпачынку на прыродзе...
Мілай прыгажосцю цешыць сэрца,
Людцы, беражыце асяроддзе!
Вашым жа нашчадкам застанецца!
Хай ўбачаць родныя прасторы
Самымі прывабнымі на свеце,
А не сорам гэткі і не гора -
Край у занядбанні й моры смецця!
Хіба ж мы ўсе разам не павінны
Шанаваць зямлю сваю і ладзіць?
Мы ж, усё-ткі, людзі, а не свінні,
Каб вакол па-свінску усё загадзіць!
Абапал не кідайце ніколі
Тое, што вам болей не патрэбна!
Ці ж зямліца варта гэткай долі?
Ці не будзе сорамна прад небам?
Хай журчаць празрыстыя крыніцы
Чыстаю вадой незамутнёнай!
Хай гадуе сонейка суніцы
У траве насычана зялёнай!
Хай спяваюць птушкі ў паднябессі
І пад німі пашы шчодра родзяць!
Хай гаспадарамі недзе ў лесе
Па імху зубры павольна ходзяць!
Не згубіце скарбніцу міжвольна!
Паглядзіце, як вакол прыгожа!
Ці ж мы, даражэнькія, не здольны
Захаваць ўсё гэта і прымножыць?
Свидетельство о публикации №110062602258