Каб было у цябе шчасця багата...
І не скрыбліся кошкі ў душы,
Карані свае – маці і тату –
Нібы вока свае, беражы.
Атуляй іх любоўю, пяшчотай,
Аблягчай ім штодзённа жыццё,
І шануй іх, і памятай, што ты
Абавязаны родным за ўсё:
За твае ў гэтым свеце з’яўленне,
Немаўляцтва, дзяцінства без хмар,
За юнацтва, пару станаўлення…
О, няспыннасць бацькоўскіх ахвяр!
За ўтрыманне жыццёвага ладу –
Каб дзіцяці жылося лягчэй…
За падтрымку ва ўсім, і парады,
І надзейнасць іх рук і плячэй…
Кім без іх, дарагіх, мы былі бы?
Без бацькоў, мабыдзь, свет бы зачах!
Нібы хлеба надзённага скібы
Іх усмешкі і сонца ў вачах.
Як сцвярджаюць і Богі, і людзі, -
Шанаваннем бацькоў ахіні -
І цябе на зямлі добра будзе,
І твае да падоўжацца дні…
Паэтычная старонка Таццяны Дзям'янавай www.lightynna.ru
Свидетельство о публикации №110062300304