Цвярозым быць - навошта жыць?
Навошта жыть?!”,-
І нехта зноў жыццё камячыць,
Пачаўшы піць,
Ды гэтак піць,
Што свету белага не бачыць.
Сто грам – пачын
І за жанчын…
А дзвесце – дзеля фанабэрства…
А трыста –
Звонкае “чын-чын”...-
І сабутэльнікі – братэрства.
І там, і тут –
Гасцінны кут,
Дзе пьюць, не ведаючы, мусіць,
Што пьянства – спрут,
Страшэнны спрут,
Які, схапіўшы, не адпусціць…
Бліжэй, бліжэй…
Бы сотня змей,
Але ў абліччы невідзімкі…
Ды ўсё тужей,
Ды ўсё цяжэй
Яго смяротныя абдымкі…
Ізноў сям’я
І ўся радня
Спаўна рассёрбвае распусту…
Бяда твая,
Бяда мая –
Вар'яцтва горкія наступствы.
Каб не набыць
І не лячыць
Хваробу дзікага разгулу,
Не трэба піць!
Не трэба піць,
Каб у нябыт не зацягнула!
Вераснёвае сонейка промнямі лашчыць зямлю,
Размалёўвае ў чырвань і золата соннае лісце
І пяшчотай сваёй суцішае істоту маю,
Што сумуе па леце і птушкаю рвецца кудысьці .
Над спусцелымі нівамі, над рамянямі дарог,
Над шматкамі лясоў, над аскепкамі люстраў-азёраў
Мне б ляцець жураўлём , ды чамусьці не даў крылаў Бог.
Пэўна, каб утрымаць ад свавольства ўздымацца да зорак.
Але ўсё ж аблачынкай ружовай лунае душа –
Прагна п'е ў вышыні крышталёвай святло і спагаду
І сыходзіць у цішу алей, дзе каштанаў іржа
Пачынае гастролі чароўнай пары лістапада.
А пасля, як прастора здаволіцца лісцем гуляць,
І атуліць зямлю беласнежнаю коўдрай пуховай,
Я развею тугу – і пачну існаванне з нуля –
У чаканні вясны і наступнага лета - нанова.
Свидетельство о публикации №110062300243