Жыццё - iмгненне...

Жыццё – імгненне: ўдых і выдых.
 Ці мы пабачымся ізноў?
 Ці зможам збавіцца ад крыўды
 Дзеля пяшчоты паміж слоў?

І ці адчуем хваляванне
 І перад згубай новай страх,
 Калі схаванае каханне
 Блісне маланкай у вачах?

Ці станем зноў душой адзінай,
 Каб зноўку верыць, і любіць,
 І ўсе астатнія гадзіны
 У шчасці-радасці пражыць?

Жыццё – імгненне, подых лёсу.
 Як на зямлі паспець за ім?
 І як пасля пайсці ў нябёсы
 Без шкадавання аб зямным?

2009


Рецензии