Як адчайна рыдае гiтара...

Як адчайна рыдае гітара! 
Я такога не чула ніколі!
Бы аплаквае ўсе мае мары:
Аб каханні, аб шчасці, аб долі.

Распачаўшы, самотна ўздыхае
І ўздымае журботную  хвалю…
Не прылада  - істота жывая,
Што заходзіцца ў плачы ад жалю…

Раздзірае мелодыяй сэрца…
Мурашамі, марозам - па скуры…
Вадападам узбуджаных тэрцый
Набалелае, горкае  бурыць.

І спявае, і шэпча, і стогне…
І ў запале ўсё некуды кліча…
І туга адступае і глохне,
Захлынуўшыся срэбрам крынічным.

Калі  гэтак гітара іграе -
Боль сваімі пакутамі глушыць.
Быццам свету ўсяму спагадае –
Спачуваннем вылечвае душы…

Узбуджае ў паніклых надзеі…
Удыхае ў знясіленых сілы…
Бы пажар, над зямлёй палымнее
І  ўздымае ў нябёсы, бы крылы…


Рецензии
Калі ў назве верша літару "і" прапісаць не беларускім шрыфтам, а ангельскім (лацінская "і"), проста пераключыўшы раскладку клавіятуры, то яна адлюструецца на Вашай старонцы.

Дзякуй за вершы. Вельмі спадабаліся.
З павагай, Андрэй Ястрэмскі.

Андрей Ястремский   23.06.2010 00:46     Заявить о нарушении
Дзякуй, Андрэй! І за Ваш водгук,і за Вашу параду! А то я ўжо вар'яцею ад гэтага няўспрымання беларускага шрыфту на "Стихи.ру".

Демьянова Татьяна Дмитриевна   24.06.2010 00:19   Заявить о нарушении
Нямa зa што! Нaдхнeння Вaм у творчaсцi!

Андрей Ястремский   24.06.2010 00:44   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.