Як распазнаць свой дзень апошнi...

Як распазнаць свой дзень апошні,
Каб, не губляючы хвілін,
Усю душу, нібыта грошы,
Раздаць на добры успамін?

Каб напярэдадні расстання
Ў апошні раз яшчэ паспець
Гарачынёй свайго кахання
Кагосьці блізкага сагрэць…

Каб сэрца роднае пяшчотай
Са свайго сэрца напаіць...
І, затуліўшы ад турботы,
Апошнім словам блаславіць...


Рецензии
у свой апошни дзень, жадала б зрабиць тое ж самае. дзякуй.

Маруся Из Беларуси   20.06.2010 01:40     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.