Ojczyzna i zdrowie
Litwo, Ojczyzno moja, ty jeste; jak zdrowie ile ci; trzeba ceni;, ten tylko si; dowie kto ci; straci;. A.Mickewicz
Стомленым шматпавярховымі шэдэўрамі
Аскетычна лапідарнага канструктывізму
Маім вачам, вялікім і блакітна-шэрым,
Даўно вядома сувязь між zdrowiem i Ojczyznoj.
З дзяцінства ўдала бароняцца міяпіяй
Ад агляду рысаў сталінскага мадэрну.
Хіба што ў Траецкім ці ля вежаў Сафіі
Зрок абвастраецца на кароткі тэрмін.
Ныркі ведаюць тое лепей разоў у сто,
Але іх праблема далёка зусім не ў хрушчоўках,
А пытанне сакраментальнае “Ці маеш што?”
Якое Айчыну псуе таксама ў вачах пячонкі.
Калі нашай пляшкай будзе адлюстраваны
Касцёл святой Ганны ці святой Кацярыны,
Відавочная ісціна вынікне з дна стаканаў:
Губім здароўе ў згубленым сэрцы Айчыны.
Адам! Ля будынкаў віленскага барока
Ці ў мурах ашмёткаў гора-марксізма,
Я зычу сябрам келіх ўзняўшы высока
Моцнага zdrowia і яшчэ мацнейшай Ojczyzny!!!
Свидетельство о публикации №110061906242