Властительная Свинья... басня бел
Каб працаваць без ланцугоў,
Не падліпаламі, не світай,
Дай бог, усім кіраўнікоў
Разумных, чулых, працавітых.
* * *
Свіння дарвалася да ўлады,
Да ганаровае пасады,
Ляжыць ва ўласным катуху,
Ў саломе, нібыта ў пуху.
І толькі зырк нечалавечы
І на Кароў, і на Авечак,
То раптам хоркне з-за дзвярэй
На мітусячыхся Курэй.
Сабрала быдла на падворку
І павяла сабе гаворку:
- Каб хто не вылучыўся зноў,
Крый божа вас ад прапаноў!
- Чаму ж не вылучыцца трошкі? -
Каза ў адказ зрабіла рожкі, -
Здаецца, я ж не першы год
Балюю гэты карагод!
- Тут хтосці бэкае, здаецца? -
Абурана Свіння трасецца. –
Не забывайце ані дня:
У вас галоўная – Свіння!
Бурчыць Індык сабе пад дзюбу,
Што кіраўнік занадта грубы,
Уся курачая сям’я
Хаваецца за Бугая.
Сярод такога перапала
Ў Каровы малако прапала,
Штось мелі “мэкнуць” Бараны,
Ды пабаяліся яны.
А Коні, што цяглі абозы,
Ўзялі ды выпрагліся з возаў,
Не бачыць і не чуць абы –
Пайшлі на вольныя хлябы!
А што Свінні! Ідзе зарплата,
Ў карыце – поліўкі багата,
Пасуцца побач сваякі
Ды наядаюць кумпякі.
Не знае над сабой закона
Недатыкальная персона!
Не чуе гэтакай прычыны,
Што трапіла на зрок Ваўчыны.
***
Пакуль свіння свой гонар песціць…
Яно ж свініна… могуць з’есці!
Свидетельство о публикации №110061207146
http://www.stihi.ru/2015/01/09/8661
жадаю поспехау у творчасці!
Владимир Гайдук 28.03.2016 11:23 Заявить о нарушении