Крысиная правда... бел

   Рашэннем раённннага суда, у маёй сяброўкі, падораная
                ёй 1/ 3 частка дома,  была адабрана на карысць прагнай
                бабкі-суседкі, уладальніцы астатняй часткі пабудовы.

ПАЦУЧЫНАЯ “ПРАЎДА”      

Зноў сяброўка нервы трэпле,
Зноўку хоча лезці ў петлю,
Як раз’юшаны кабан,
Шле праклёны Пацукам.*
- Крывасмокі! Ненажэры!
Застаюся без кватэры!
Хто ад крыўды захіне?
Што за долечка ў мяне?

Дзве выгнанніцы-сястрычкі
дзве маленькія святлічкі,
каб не гніў бацькоўскі кут,
каб маглі спыніцца тут,
падарылі бескарысна
сваю долю. Як наўмысна
праз чарнютку паласу
гэту долечку нясу.

Дзе знайсці мне паратунак,
калі шчыры падарунак,
што зрабілі мне яны,
варты гэтакай вайны?

Але ж добра знаюць каты:
хто напаў – не вінаваты,
вінны той, хто па закону
тут трымае абарону.
І на спадчыннае тое,
на сірочае, чужое,
хапнуць не сваіх куткоў,
рвецца зграя Пацукоў.

Беспрытульны лёс мой горкі!
Толькі плёткі і гаворкі!
Як пра лёс ні варажы,
ўсё адно – крыжы… крыжы…
Праўду кажуць пра паэта:
Добрых слоў, святлейшых дзён,
славы – толькі з таго света
дачакацца можа ён!

21-22 кастрычніка 2006 г.
* Прозвішча зменена


Рецензии
Привет Тома, то, что тебя возмутило до глубины души, чуствуется, в России поставлено на конвеер, идёт настоящая война за квартиры, причём в неё вовлечены не только физ лица, но и различные юр... и даже ЮР... - ВСЁ ЭТО ДЕЕТСЯ С ВЕДОМА гос служб, а потому идёт просто чистка территории от нас. Сегодня были на кладбище, по поводу памятника, и в пох-ой конторе вижу портреты 2-х кентов(путин со медведевым), не удержался, говорю, О, вот как-раз главные могильщики России. (грустно)

Кухаренко   31.05.2010 23:16     Заявить о нарушении
Бабка ушлая, когда-то уборщицей в прокуратуре работала.

Тамара Кошевая   01.06.2010 10:28   Заявить о нарушении