Звер

Ці то час, ці то век,
Ходзіць-бродзіць чалавек.
Ці то воўк, ці то дзік,
Адвярнуўся, зноў панік.

Ці адзін, ці ў гайне,
Зноў ён звер, а можа і не...
Зноў наперад, зноў рыкаць,
Звер ідзе, каб не прапасць.

Ці язмін, ці гардук,
Водар не пачуў вяпрук,
Зноў суніцы, зноў ажыны,
Ён не бачыць і шыпшыны!

Ці над ім ляціць кажан,
Ці над ім кружыць груган,
Чалавек, ці звер калматы,
Ён ні ў чым не вінаваты!

Ён не ведае пачуцці? -
як і ўсе. Шляхоў распуцце
Перад ім. І зноў зіма,
Зноў у берлаг лезць пара...


Рецензии
Зіма, але навошта гэта? Зранку
Нібы-та звер, або вар"ят, або
Загубленая ў прыцемках маланка
Нясе на пачастунак смутак-боль.
А можа крыўду, жах, шалёнасць цемры,
Дзе выйсце не шукай - як ні ратуй..
Бярлогі не змяняюца памеры,
Дзе звера подштурхоўваюць: - А-ту!

Риоран   17.06.2010 18:03     Заявить о нарушении