Земля моя Белая Русь... бел
Залатыя хусціны палёў,
Сіні лён – як нябесная сінь,
Журкатанне малых ручаёў,
Бацькі Нёмана гордая плынь,
І вясенняя квецень садоў,
І зімовы бялюткі абрус,
Шчодрай восені спеласць пладоў –
Гэта ўсё – мая Белая Русь!
ПРЫПЕЎ:
Бусел, клёкатам дзень абуджай!
Прылятай у гасцінны мой край,
Дзе буслянкі над кожнай страхой,
Абвяшчаюць і мір, і спакой.
Ты спагаду і радасць нясі
Над прасторамі Белай Русі,
Расхіні свае крылы над ёй,
Над Радзімаю светлай маёй!
Кожны госця прывеціць гатоў,
Кожны – сябар табе і зямляк.
Чалавек без радзімы – нішто!
Чалавек без радзімы – ніяк!
Край гасціных і добрых людзей.
Не адзіным тут хлебам жывуць!
Над краінай вялікіх надзей
Нашы вольныя песні плывуць.
ПРЫПЕЎ:
Ты – карэнне жыцця і выток,
Да цябе, як да маці гарнусь!
Ёсць на карце Еўропы куток
З чыстай назваю – Белая Русь.
Аб Радзіме шчаслівай пяю,
Дзе спакойна жыве беларус,
Пра дзяржаўную годнасць тваю,
Незалежная Белая Русь!
ПРЫПЕЎ:
Свидетельство о публикации №110052100220
Вершы 04.05.2014 18:05 Заявить о нарушении
Я абсалютна нармальна ўспрымаю крытыку, заўвагi і любыя пытанні.
Тамара Кошевая 05.05.2014 01:37 Заявить о нарушении
Ты – карэнне жыцця і выток,
Да цябе, як да маці гарнусь!
Ёсць на карце Еўропы куток
З чыстай назваю – Белая Русь.
Я сапраўды лiчу, што слова "гарнусь" - гэта не зусiм беларускае. "Гарнуся" - магчыма так? Некалькi такiх заўваг я зрабiў МВВ, пасля чаго i падсадзiў яе на каня.
Вершы 05.05.2014 01:54 Заявить о нарушении
У прозе, натуральна, правілы больш строгія, таму што не звязаныя з рытмам і памерам.
Такія вось маленькія хітрасці адступлення ад правілаў у паэзіі.
Ведаеце, можна напісаць вершы, бездакорныя з пункту гледжання граматыкі і сінтаксісу,
але яны ніколі не стануць паэзіяй. У гэтым адрозненне рамяства ад мастацтва.
Вершы павінны дыхаць, быць жывымі суразмоўцамі чытача.
Інакш, навошта яны наогул патрэбныя?
Каб прачытаць і праз хвіліну забыцца, пра што чытаў? )))
Тамара Кошевая 05.05.2014 12:03 Заявить о нарушении