Белорусская песня... бел
Ты, песня беларуская мая,
Ўзлятаеш разам з ветрам за аблокі,
Ты мне гучыш чырыкам вераб’я,
І цёхканнем вячэрняга салоўкі.
То поўная сваіх самотных дум,
То дзёрзкая, вясёлая, жывая,
Ты – як ручай, ты – як дубровы шум.
Не я пяю – а сэрцайка спявае!
І два празрыстых, трапяткіх крыла
Гайдаюць у нябёсах мае мары…
Ляціць струмень бязмежнага святла,
Ад сонейка адкідваючы хмары.
Я ўсё жыццё, як бы жывой вадой,
П’ю – не нап’юся з гэтага струменя,
І кожны вечар, песня, ты са мной,
І кожны ранак ты са мною, песня.
Са снегам тапалёвых парушын,
З дрыготкаю лістотаю асіны,
Сугучная з патрэбнасцю душы,
І мілая, як родныя мясціны.
Свидетельство о публикации №110051907314
Миха Иванов 4 23.08.2011 16:01 Заявить о нарушении