Пабег
І я заўсёдна за парог
Зьбягаю ў іншы, без аздобы,
Свой дом – прапылены мурог.
Ад сьцен. Ад вуліц, без аглядкі,
Ад фотазданяў у анфас,
Ад геаметрыі парадку
І ад усіх прыстойных вас.
Далей, далей, да крайняй мэты,
Туды, дзе будзіць думкі дух
Незгвалтаванае планеты.
Я шлях туды усё ж знайду.
Што ёсьць багацьце пілігрыма?
Ягоны несьмяротны Бог,
Душа празрыстая бяз грыма
І дом – прапылены мурог.
Таму мае шукаць ня трэба
Сярод сваіх сьлядоў сьляды.
Бо я адсюль, ды хоць у неба,
Зьбягу аднойчы назаўжды.
Свидетельство о публикации №110051802921
Ягоны несьмяротны Бог,
Душа празрыстая бяз грыма
І дом – прапылены мурог."
Здаецца, Вы маеце рацію. Гэтыя радкі вельмі хвалююць. Але застаецца пытанне - а ці заўжды гэта так? Лёс чалавека вельмі разнастайны. Але кожны мае свой погляд... Верш вельмі спадабаўся!
З павагай,
Игорь Кедо 09.06.2010 22:16 Заявить о нарушении