Каля мяне

Мне не сумна,
Мне неяк цікава
Назіраць, як кранае
Цень
Твой позірк,
Лагодны,
Ласкавы,
Хаваючы
Гэты
Дзень.

Сачы за маёю
Рукою ,
Складай з маіх сказаў
Мары.
Мабыць,
Я буду
З табою…
Мабыць,
Цябе
Я кахаю.

Ты чуеш,
Пяе завіруха
Аб нечым
Складаным,
Далекім?..
Чапляеш
Пальцамі
Вуха,
Здаешся
Такім глыбокім.

Зараз
Няварты
Гукі…
Вусны
Гараць
Ад кавы…
Зціскаю
Халодныя
Рукі,
Цалую
Твой позірк
Ласкавы…

Жадаеш,
Каб разам
Былі мы?
Гартай
Маіх
Думак
Старонкі…
Жыццё наша
Ведаюць
Зімы
І сэнс
Маіх
Словаў
Вонкіх…
18.12.2008


Рецензии