Вечная валюта

Я вельмі багаты.
Акіянамі словаў.
Яны будуць вечнай валютай.
Свой скарб я захоўваю у розных мовах
На тонкай паперы бялюткай.

Я вымяняў пяць
Сартраўскіх словаў
На 20 слоў Пастэрнака,
Аднак наогул ні пры якіх умовах
Я не абменьваю Танка.

За гэты час
Побач з табой
Мой рахунак займеў сотню вершаў.
Разбураю сябе кожны дзень як Рэмбо
І яшчэ спадзяюся на нешта.

Пабудую са слоў
Цэлы горад для нас.
Ён будзе як Львоў альбо Вільня.
У ім будзе сьветла як дзецям падчас
Пусканьня бурбалак мыльных.

Я вельмі багаты.
Я словам купляў
Нянавісьць, зайздрасьць, каханьне.
Калі ў багну часоў мяне ўцягне зямля,
Багацьце маё - не зацягне.


Рецензии