Да юбiлея

І вечна будзе памятаць душа:
Ноч, ліпень, шостага дня.
Калі з нябёсаў зоркі падаюць,
Усе шукаюць кветку-папараць.
І дзень той думкаю жаданаю
Названы быў Купалаю.

І радасна на сэрцы стане,
Калі з Раздімаю жаданае спатканне
Пачнецца з мілых слоў Купалы
Пра кут любімы, і ты, як малы,
Заплачыш, шчасця не хаваючы
І слёзы шчырыя свае губляючы.

“Свой край, сябе ў пашане мець прымусь
Паўстань, народ!.. Цябе чакае маці-Беларусь!”
Успомніш гэты заклік ты,
А потым успомніш, як змагаліся браты
І скажаш у паклоне гучна: “Дзякую!”
Паэту, што завецца Янкаю.

І пойдзеш па зямлі сваёй блукаць,
Глядзець на краявіды і шукаць
З дзяцінства знаёмыя табе малюнкі,
Дзе некалі знаходзілісь ратункі
Ад смутку, хатніх клопатаў,
А потым не пазбавіцца ад допытаў:
Дзе быў ты?

А я хадзіў па полі вельмі дзіўным,
Дзе ўсё цячэ там шляхам мірным.
Квітнеюць белыя рамонкі, спявае чмель,
Салодка пахне там духмяны хмель,
І колас к коласу, прыльнуўшы, спее
Ды ад спякоты моцнай млее.

І вось пачнецца новая нуда,
Што забывае наша грамада
Пра Колас дзіўны, што ўмеў складаць
Цікавыя паэмы ды вершы складныя пісаць.
“І нёс ён людзям песень дар –
Агонь душы і сэрца жар…”

Вось так два аднагодкі: Янка і Якуб,
Праславіўшыя родны беларускі кут,
Вядомы нам ужо сто дваццаць пяты год,
Вядуць да шчасця магутны наш народ.


Рецензии