Чорная быль
Такую, якая ёсць у мяне.
Кожны раз па вясне за цябе я малюсь,
За тваю прыгажосць,
За твае каласы i рамонкi ў полi,
Што квiтнеюць і хлеб нам даюць,
За празрыстыя рэкi, азёры,
Дзе вялiзныя рыбы жывуць.
Моцна сэрцы ўспамiнамi дрогнуць,
I не раз стануць мокрымi вочы,
Калi сцежкi на Поўдзень пойдуць
Ды да чорнага горада ночы.
Колькi ж там караней засталося
Ад бацькоўскага дрэва сям'i,
Як у полi жытнёвым калосся,
Прад вачамi ўстануць яны.
Там, дзе зараз усё бур'яном галосе,
Там, дзе людзi пакiнулi хаты свае.
Глянь дваццатку назад:чабор цвiце
Ды галубкi варкуюць на даху.
Радыяцыя тая, як на спiне апёк.
Рэчкi воды атрутныя - гэта ворагаў кроў,
А паветра ў блакiтных вачах нашых - змрок,
Што на доўга нам сонца затмiў.
Толькi я ўсё роўна люблю цябе, мая Беларусь!
Такую, якая ты ёсць у мяне.
Кожны год красавiк дваццаць шэсць
Чорным болем устае ў галаве.
Свидетельство о публикации №110051206722