Грабитель... бел
Дзе ж тут будзе плённай праца,
Як прыспела мне нарвацца
На такога сябрука –
Сябрука-рабаўніка?
Ледзь на спод не вывяртаўся
І ад вершаў захапляўся
Саладзей за салаўя.
Што магла падумаць я?
От жа аспід! От змяюка!
Будзе мне цяпер навука.
Крывадушны крывасмок
Спёр удалы мой радок!
Але… што я лямантую?
Ну, украў ён думку тую.
І ў бязглуздай галаве
Трэба мець хоць думку-дзве…
Свидетельство о публикации №110051104639