Верующая в любовь... бел

ВЕРНІЦА КАХАННЯ

Было – і адышло,
Ужо не вернецца…
Адлюстравала шкло
Кахання верніцу.

Лістамі па вясне
Мне квецень падала
Ад тых, хто здрадзіў мне,
Каму я здрадзіла.

І восеньскіх дароў
Плады нямалыя…
Хто быў кахаць гатоў,
Не пакахала я.

Бо дадзена мне ўмець
Са сталым вопытам
Ужо не блытаць медзь
З чырвонным золатам…

…Над здрадай і маной
Зіхціць і свеціцца
Ў люстэрку прада мной – 
Кахання верніца.

Зімовая туга
Другім пасцелена,
А на маіх лугах
Яшчэ ўсё зелена!


Рецензии
чароўны верш, як песьня.

Ляксандра Зпад Барысава   12.05.2014 11:16     Заявить о нарушении
Магчыма, я даспею да таго, каб яшчэ и музыку напісаць.
Але ў такім разе трэба падумаць і аб прыпеве.
Калі ёсць жаданне, Ляксандра, паслухайце маю песню:
http://www.litsovet.ru/files/19227/sounds/Tamara_Koshevaja_Stelet_stelet_nochq_tumany.mp3
Спявае ансамбль "Уладары".

Тамара Кошевая   13.05.2014 16:04   Заявить о нарушении
Дзякуй, Тамара, абавязкова паслухаю.

Ляксандра Зпад Барысава   13.05.2014 16:13   Заявить о нарушении
слухаю, зараз, чароўная песня. дзякуй вялікі.

Ляксандра Зпад Барысава   13.05.2014 16:23   Заявить о нарушении
А вось гэтую песню я напісала на словы сябра, верш якога мяне вельмі крануў.
Спяваю таксама я, але песня мужчынская, таму патрэбны добры вакаліст.
http://www.litsovet.ru/files/10134/sounds/Baramunda_Ty_sprosishq_izmenil.mp3

Тамара Кошевая   13.05.2014 17:32   Заявить о нарушении
Тамара, вы удивительный человек. Восхищаюсь вами беспредельно.
Голос чудесный, поёте прекрасно, душа переворачивается. Спасибо Большое.

Ляксандра Зпад Барысава   13.05.2014 18:05   Заявить о нарушении
Увы, я редко бываю в голосе. Связки сорваны.
Зато через год после этого у меня родился сын с моим голосом.
Музыку пишет и поёт. Вот эту песню мы с ним вместе написали.
На 20-летие вывода войск "Русское радио" целый день
транслировало её на весь Афганистан.
http://www.litsovet.ru/files/19227/sounds/Tamara_Koshevaja_Mir_tebe_Afganistan.mp3

Тамара Кошевая   13.05.2014 21:46   Заявить о нарушении
ЧУдесная песня. Спасибо. У меня уже три песни ваших, и все такие прекрасные, слов нет. Очень благодарна.

Ляксандра Зпад Барысава   14.05.2014 09:02   Заявить о нарушении
Тогда вот ещё одна моя авторская песня, но пела в
диком бронхите,поэтому не совсем хорошо получилось.
http://www.youtube.com/watch?v=VvKuqyoitlA
Коллега Мармна Павлова наложила видеоряд...)))

Тамара Кошевая   14.05.2014 18:17   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.