Я из того поколения... бел
Мілагучнасць маўлення ўспрымаць не “пантова”,
Я з таго пакалення, што цуралася мовы.
Я з таго пакалення, што крычала: “Дзяроўня!”,
Не дай бог, загаворыць па-вясковаму роўня!
На палях угнаенняў брыдкі пах, а не водар,
Я з таго пакалення, дзе сялянства – не гонар.
Корміць пашу насеннем хлебаробская сіла…
Я ж з таго пакалення, што Краіна ўскарміла!
Дзяўчынё гарадское, украінка – ды й годзе! –
Як я смачна чытала пра “людзей на балоце”!
Суткі седзячы колам, не выходзячы з хаты,
Як рыдала я ўголас ад “Альпійскай балады”!
Апякала навала, гора ціснула скроні,
Быццам СЭРЦА трымала я НА ўласнай ДАЛОНІ…
Час кідаці каменне, час збіраці каменне…
Так балюча-балюча за маё пакаленне…
Мне за боль несуцешны, Бог, памылкі закрэслі!
За любоў, і за вершы, і за светлыя песні.
Што каштоўнага маю, я з адказнасцю сталай,
Як гусляр, праспяваю ля “Кургана” Купалы.
Свидетельство о публикации №110051102810