Акторка
Чакаеш цемры раніцай.
Ты нянавідзіш працоўныя дні,
Што так павольна цягнуцца.
Акторка ў стужцы пра лёс -
Скончыцца кіно,
Як пачак папірос.
Любоўны ложак - кантора твая.
Маё каханне - праца зноў.
У ложку марыш пра час, калі
Табе ўжо міне сто гадоў.
Акторка ў стужцы пра лёс -
Дубляў больш няма...
Адпачываеш амаль трыццаць дзён,
А трыста трыццаць дзён чакаць.
У адпачынку ня трэба рабіць.
Пенсіянерам лягчэй кахаць.
Акторка ў стужцы пра лёс -
Дубляў больш няма -
Ты скончыш фільм сама.
1989, LP/CD 'Чужаніца', тэкст песні. Музыка - Слава Корань.
Свидетельство о публикации №110051102094