Измученная праздниками... бел
Святочныя насталі дні,
Якіх ужо даўно чакалі,
Сярод агульнай мітусні
Плыву, нібы на ўласнай хвалі.
Магу я хоць на нейкі час
Забыцца на гулянку тую,
Як хораша, што ў гэты раз
Мерапрыемствы не рыхтую!
Для весялейшага жыцця
Ляціць народ на плошчу з хаты…
О, людцы, вам усім няўцям,
Як могуць надакучыць святы!
І, можа быць, упершыню
Імкнуся я праз плынь людскую –
У другі бок, у цішыню,
Дзе не пяюць і не святкуюць.
Прыемна мне забіцца ў кут,
У самыя лясныя нетры,
Тут, у карункавым цяньку
Трымціць гарачае паветра.
Штылюе неба нада мной,
Хаду спыніла хмарка-ветразь,
А на прагаліне лясной
Цвіце і млява пахне верас.
Пад цвірк шчагла і вераб’я
Пішу да новай песні ноты…
Сам на сам тут душа мая
Святкуе слодыч адзіноты!
Свидетельство о публикации №110051101989
Олег Рычихин 13.04.2020 17:48 Заявить о нарушении
рыхтую для іншых, а сама заўсёды за кулісамі
напружана назіраю, как усё было ідэальна.
Тут у мяне ёсць папка беларускіх вершаў.
http://stihi.ru/avtor/eloel&book=5#5
Тамара Кошевая 13.04.2020 18:52 Заявить о нарушении