Пляц Францыска
Завулак Кветак і Траў.
Не пытай мяне,
Дзе яны цяпер,
І не шукай.
Крок у змрок.
Зноў такі самы мой шлях.
Плошча нумар два,
Плошча нумар тры.
Дзе тваё імя, мой пляц?
Пляц Францыска -
Падковаў змулены гук,
Каляровая цэгла вякоў.
Пляц Францыска -
На небе недзе твой брук,
Ты - таемная зброя дзядоў.
Доўгі час,
Калі цябе не было,
Я хадзіў да крам,
Я купляў віно -
Каб неяк жыць.
Нехта зноў
Кахае жонак сяброў,
Шыбы б'е ўначы
Ды шукае ўцех -
Дык нашто яму той пляц?
Пляц Францыска -
Падковаў змулены гук.
Каляровая цэгла вякоў.
Пляц Францыска -
На небе недзе твой брук,
Ты - таемная зброя дзядоў.
1989, LP/CD 'Чужаніца', тэкст песні. Разам з Сяржуком Краўчанка. Музыка - Сяржук Краўчанка.
Свидетельство о публикации №110050801618