У радках
У радках адно перажытае:
Разарванае і перашытае,
Сэрца крывёю аблітае
І ніякіх мар і надзей...
У радках не хапае эпітэтаў
Ім ня быць у граніце адлітымі,
Хіба толькі сьляпіць кілабітамі
Без таго сасьлеплых людзей.
У радках я не лаюся матамі
Няма думак пра злотыя з латамі.
Ёсьць каханьне. І зьзяюць каратамі
Дыяменты жаночых вачэй...
У радках мне ня быць ні элітаю
Ні нізамі грамадскімі сьпітымі
Нітак сэнсу жыцьця не разблытываць –
Ўсё адно сэнс ад нас уцячэ.
У радках досыць роздуму з розумам.
Патаемнага шмат. Нецьвярозага.
Увесь я – невялічкімі дозамі.
Між радкоў пахаваная ты...
Свидетельство о публикации №110043006875