Чорная званiца
Чорныя сцены, як неба ў начы,
Вакол яе нікога няма -
Лес толькі чорны дый шчэ багна....
Гэтым сценам ужо шмат гадоў.
На іх калісці застыла кроў.
Але хто ведае аб тых часах,
Калі забіты быў тут манах?
У цяжкіх пакутах ён паміраў,
А вораг тут жа ля сцен стаяў,
Была сякера ў руцэ яго,
Стогн цяжкі чулі вушы яго.
Вось свае вочы манах узняў
Ды забойцу свайго пракляў:
- Хай жа падохнуць твае сыны,
Як загучаць вось тут званы!!!!!
І вось у час той сярод начы
Звон з таго месца цяпер гучыць -
Грыміць званіца і смерць ідзе,
Нашчадкаў воя таго бярэ!!!!!!!!!!
Свидетельство о публикации №110042709154