Танец

Чаруючая румба ночы
Зноў на тваю хаду пайшла:
Трываць ужо не мае моцы,
І гукі дудкі ў ноч ляцяць

Карыцай ліжа неба плёсы,
А на аголена назе
Барслет златы: загадка лёсу -
Патрапіў як у мураве?..

Рукі нябачнае круценне,
Малюнак хны, паўкрок, убок...
Чый танец то: душы мігценне?
Паўкрок узад, крок... адварот...

Салодка пранае паветра...
Круженне, ўзлёт... і ціха стоп...

І раптам пад узрывам ветру,
Нібы ускрык, нібы галоп,

Мігценне чонае сукенкі,
Паўскок убок, паўкруг бядром,
Рукі дзівоснае мігценне:
Ці кветкі ўзрух, ці то ўспалох.

Бы часка ноты праз паветра
Працягннецца стан праз святло,
І доўгую хвіліну спева
Круціцца будзе бы адно...

Ўскалых сукенкі, край чырвоны,
Аголенай пяты узбліск...
І лёгка замарудзіць зноўку
Свой гарманічны ускалых.

Па ветру шаль і бок сукенкі...
Марудны плаўны круг бядром...
Убок, рука, суквецце, крокі
І ледзь прымяты кветак бок ...

Паклон зямлі, убок тры крокі...
Да неба легкі разварот.
І сарамлівыя паўкругі
Нагой ў паветры. Крок убок...

І дудкі гук праз подых ночы...
Крок, крок, падскок, ўскалых.
Я моцна закрываю ночы:
Цяпер я буду толькі слых...


Рецензии