Ля брамы старога фальварка

Ля брамы старога фальварка,
У цені, у самотнай цішшы,
Схаваўшыся ад смяротнай спякоты,
Аб адным памаўчы...

Аб тым, што забываецца мова,
Нашчадкі забылі свае карані:
Чужынны патрэбен ім розгалас,
Чужымі паўсталі Краіны сыны?

Ад гэтай Краіны што застанецца?
Толькі белае хмары самотныя доўгія сны.

Ля брамы старога фальварка
Нараджаецца нацыі  зніч.


Рецензии