Ноч у Грэноблi
Грэнобль. Ноч. Ты побач. Нібы Ева.
Я твой Адам. Адначасова зьмей.
І долу скінуты твой гонар каралевы
Разам з бялізнай,без якой – цяплей.
І наша жарсьць, нібыта гільяціна
Ад цела адсякае галаву.
За намі сочыць пільна Трыадзіны.
Мы мнём павольна райскую траву.
Мы цягнем рукі каб схапіць той яблык,
Каб захлынуцца асалодай ад яго.
Але, як дзеці з племя канібалаў,
Толькі адзін кусаем аднаго.
Мы сочым за сьвітаньнем. Сонца промні,
Заўважыўшы цябе ў сукенцы Евы,
Аб Альпы разьбіваюцца галовамі
І тонуць у глыбіні Ізэра сьпеваў.
Менск. Раніца.Траецкае. Спакуса.
Ты ўжо не Ева. Я не твой Адам.
Наш рай жывы – на яблыку ні ўкуса.
Наш рай пусты. Ён не патрэбен нам...
Свидетельство о публикации №110042404999