Белы камень
Там хутка узЫдуць пралескі,
Ужо лёгка гойсаюць птушкі,
Але не гудуць яшчэ мушкі.
Твой белы камень на узлеску...
Я зоноўку прыду на сустрэчу,
Нібы як заўжды, недарэчна...
Праз годы, праз цяжкасці, мары,
І нават калі будуць хмары,
Я ўсё жа прыду на сустрэчу.
У белай расшытай сукенцы
Ціхенька паду на каленцы,
Схілю галаву пакаяльна,
Гатовая на пахаванне,
У белай расшытай сукенцы...
Ты прыдзеш такі звыкла белы,
Зусім не сівы-пастарэлы,
Такі ж як заўжды, задуменны,
І з позіркам заспакаенным,
Ты прыдзеш такі звыкла белы.
І будзе ўсё нібы ў дзяцінстве:
Размовы, замовы, ваганні,
Бязлітаснасць перакананняў
І гоман птушыны на выспе...
Ўсё будзе, нібыта ў дзяцінстве.
Я зоноўку прыду на сустрэчу
У белай расшытай сукенцы.
Ты прыдзеш такі звыкла белы.
І будзе ўсё нібы ў дзяцінстве...
Твой белы камЕнь на узлеску
Зноў верне мне мару-пралеску.
Свидетельство о публикации №110040702815