Наша мова

Наша мова крынiцаю чыстае льецца,
Асвячаючы межы бацькоўскай зямлi.
Хай да скону вякоў не пазбавiцца сэрца
Яе светлай i годнай славянскай крывi.

Паўстаюць ды руйнуюцца часам дзяржавы.
Нават богi аблiчча змяняюць кольвечы.
Толькi матчына мова надзейна трывае,
Даючы моц і волю душы чалавечай.

Захавайце яе! Дзеля выратавання.
Дзеля Божае ласкi, каб род наш не згас.
Каб праз цемру бязмоўя дажыць да свiтання,
Беларусы, я буду малiцца за нас!


Рецензии