Заплюшчу вочы...
У думках Богу памалюся, пагавару сама з сабою.
Ды што нябёсы – царства свету? Ці той бальзам
гаюча-горкі?
Я ж не шукаю спакаення. Я душу вылечу гаворкай…
Паволі сонца сядзе колам, загасне свет нябёсаў у зорках,
І я са стомленай душою ступлю на снег
халодна-колкі.
Растопіць сэрца лёд спякотай, разбудзіць вёсны –
І пальецца ручай да светлых успамінаў
І да чужых каменных сэрцаў…
Прайду па полю ды ўсміхнуся я прыгажосці
бела-звонкай
І закрычу пераканана:
- У небе – Бог. І Ён не лечыць людзей Зямлі
сваёй гаворкай!
Свидетельство о публикации №110032800919