Што, кал скажу табе Кахаю...

Што, калі скажу табе: «Кахаю…»
Ці не адхіснеш руку маю?
Баюся я, бо кветкі лета-гаю
Сканаюць тут жа,і сыдуць у зямлю.

Каханы, любы мой, о, як мне цяжка
Маўлящь табе ўсіх гэтых слоў паток.
Ты ж можаш па вачах маіх дазнацца
Хто для мяне адзіны чорт и Бог.

Не, лепей я не буду разважаць.
Не, лепей моўчкі адысці.
Бо, лепш цябе адной кахаць,
Не чуючы халоднае: «Прасці…»

Не зведаўшы ні болю, ні атруты
Хаваць свой свет ад крытыкі людской.
Бо цяжка, калі ўсе твае пачуцці
Раструшчыць нехта цвёрдаю рукой.


Рецензии