Ты прабач

 
Ты прабач, што пачуцці сціплыя
Адлятаюць ў нябыт да зары.
Вінаватая я, бо адрынула
Ад кахання таемныя сны.
І баюся прызнацца ў нявернасці,
Захлынуўшыся ў брыдкай мане.
Не. Не целам сваім, а думкамі
Сабе здрадзіла…  і табе.
Cарамяжліва  позірк адводзячы,
Баюся вымавіць тое імя,
Што ў сэрца імкнецца ўклініцца
З кожным новым дыханнем жыцця.
І не вырваць яго, і не выпаліць.
Вусны сцяты, ў палоне душа,
Не заплакаць.  Слёзы не высушыць,
Застаецца сяброўкай віна.


Рецензии