Наказ
Перад парогам вечнасці,
Прасіла ў Бога маці
Сваім дзецям чалавечнасці:
Крый Божа, малое пакрыўдзіць.
Крый Божа,старога зняважыць.
Крый Божа, забіць чалавека.
Крый Божа, Радзіме здрадзіць.
І яе словы ціха ў вы-рай адляталі,
Паміж імклівых хмар маланкамі луналі…
Благаслаўлёныя, асвечаныя небам,
Ліліся словы ў сэрца дзецям срэбрам –
Дажджом вада святы наказ шаптала:
Крый Божа, малое пакрыўдзіць.
Крый Божа,старога зняважыць.
Крый Божа, забіць чалавека.
Крый Божа, Радзіме здрадзіць.
… А маці са спакойнаю душою памірала.
Свидетельство о публикации №110032609602