Правяду далоняй...

Правяду далоняй па ціхай вуліцы,
Ажыўлю на досвітку свой партрэт.
І ў вясёлкавых фарбах я ценем музыкі
Абдыму нябачна яго сілуэт.

Дакрануся да вуснаў пяшчотна-ціхенька,
Акуратна прыгладжу рукой валасы,
Прытулюся да скроні я блізка-блізенька –
Разам з ім пагляджу каляровыя сны.

І няхай ніхто толькі  не здагадаецца,
Што імгненнем тым, колькі ёсць, жыву:
На віры жыцця я мастачкай-злодзеем
Так спатольваю немату сваю.


Рецензии
каляровыя сны на дваіх - тая яшчэ асалода :)

Марина Мигачева   24.03.2010 19:12     Заявить о нарушении