Мы на бязмежным прасторы

Мы на бязмежным прасторы. Нас двое.
Звязаныя сеткаю Інтэрнэта,
Выпісваем новыя словы забытага часам сюжэту.
Спяшаюцца літары, коцяцца знакі,
І пальцы нямеюць ад хуткасных рухаў:
Гадзінамі бесперапынна адзін аднаму адсылаем
Мільёны пачуццяў і словы ў друку.
Зашыфраваныя моваю думкі
Разбэшчана віснуць у электронным Сусвеце
Прабач, але прачынаецца Сонца,
Давай лепш яго прывецім.


Рецензии