Да кроплi выпiта каханне...

Да кроплі выпіта каханне.
Бакал крыштальны на зямлі.
Сумненні, слёзы і пакуты,
На жаль, прадбачыць не маглі.

Не збераглі, не ўратавалі
Ад сцюжы сэрцаў запавет,
Заледзянела-скамянелы,
Ён больш не вырвецца ў свет.

Адляжа сэрца, боль адпусціць,
Зажывіць раны час зямны,
Ды толькі цяжка ўспомніць будзе
Растанне на крыле зімы.


Рецензии