Я хачу, каб ты...

Я хачу, каб ты на руках сваіх
Калыхаў мяне ціха-ціха.
Шчыраваў мяне, абдымаў мяне
І пяшчотаю закалыхваў.

Я хачу, каб ты шмат разоў,
Заўжды гаварыў мне кахання словы
І шаптаў мне іх, і спяваў мне іх,
У цёплы летні час і ў час зімовы.

Я хачу каб ты не забыў,
Як мы сабіралі  з вуснаў пяшчоту,
А схаваў яе ад людскіх вачэй
І  чужой для нас адзіноты.

Я хачу каб ты са мной па жыцці,
Быццам сонца цень, побач крочыў
І ў радасці сустракаў вясну,
Як з табою я  дні і ночы.

Я хачу, каб ты на руках сваіх
Калыхаў мяне ціха-ціха.
Шчыраваў мяне, абдымаў мяне
І пяшчотаю закалыхваў.


Рецензии
Сябе я аддаю табе да кроплі
І вуснами дарую пачуццё палёту.
Усе на свеце гукі змоуклі,
Калі ты цалавау маю істоту...
.
Красиво. С теплом,

Людмила Колесникова   07.02.2013 01:20     Заявить о нарушении