Я чакаю...

Я чакаю, калі адтане зямля
І змые чужыя сляды на дарозе,
Пакінуўшы толькі адбіткі два,
Што ідуць да мяне ў знямозе.
А стомлены вечар, нібыта ў сне,
Будзе  шаптаць ім, куды патрапіць,
Каб ў паўзмроку начной цішы
Яны не размінуліся больш
                са шчасцем.


Рецензии