Восень абменьвае
абменьвае
тваю непрытомнасць
на воплеск шалёны кахання.
А ты, разгублены
яе нечаканай шчодрасцю,
не заўважаеш,
што момант падману
зусім блізка…
І вось, нехта чужы і пагардлівы
ўжо сагрэе цябе новай зімою.
Ты толькі пасля не плач:
твае слёзы ўсё роўна
застынуць ненароджанымі
і разаб’юцца
аб тысячы безнадзейных пачуццяў,
якія толькі я буду доўга лічыць
бяссоннаю ноччу.
Свидетельство о публикации №110032009127
З павагай,
Егор Лобашов 20.03.2010 23:42 Заявить о нарушении
З павагай да ВАС,
Ирина Шабулдаева 21.03.2010 02:37 Заявить о нарушении