Я сонную вясну закалыхаю
А я яе ў чаканні спавіваю.
«Дурная! - скажаш ты, бы жартам, пры сустрэчы.-
Ну хто ж вясну ў пялюшкі захінае?»
А мне так радасна, што яго словы – вецер:
Ніхто іх на імгненне не стрымае,
Не прачытае, не пачуе, не прыкмеціць
Ні ў красавіцкім дні, ні ў зялёным маі.
Адыдзе дзень, наступіць ноч-ціхоня,
Мядзведзіца ў поўні зноў растане.
І раптам у сваіх далонях, усім на зайздрасць,
Я сонную вясну закалыхаю.
Свидетельство о публикации №110032000007