Адзiн крок

Нас раздзяляе толькі адзін крок,
Але між намі -  доўгае растанне:
Ты не сказаў чамусьці мне таго, што мог,    
А я не задала табе пытанне
Ці ты кахаў ?..
Ці я цябе кахала ?..
А сэрца зноў агортвае туга,
Бо я табе таксама не сказала таго,
Што тысячы разоў сказаць магла.
Чыя віна ?..
Каму балела болей ?..
І як змаглі пачуцці мы стрымаць,
Што нават самі і не зразумелі,
Як можам моцна ад душы кахаць.


Рецензии