Ад сябе адрываю стому

Ад сябе адрываю стому,
Знішчаю апошні жаль,
Выкрэсліваю словы,
Выплёсківаю адчай.
Але не на люд прахожы,
Не на зямны абшар,
І не на дзяцей кволых,
А на пякельны жар.
Згары да апошняй кроплі -
Прымі мой нямы праклён -
Ды знікні ў атруце горкай
На споведзі ўсіх грахоў…
Бо хочацца жыць шчасліва,
Бо хочацца проста жыць,
Ўсміхацца валошкам сінім
І моцна – моцна любіць!


Рецензии