Сама
Сама дазволіла пайсці,
не азіраючыся.
Сама трывала, калі сэрца
пад яго гарачымі крокамі
расплаўлялася, бы масла,
на патэльні.
Сама залівала слязьмі
і тушыла вогнішча,
распаленае маланкай
непаразумення.
Сама зрабіла першы крок
на шляху прымірэння,
разумеючы,
Што акрамя кропкі,
ёсць яшчэ і шматкроп’е...
Свидетельство о публикации №110031909230